Князь, прымай сваiх сватоу,
Ды прымай з пашанай.
Стол гасцям сваiм гатоу,
З медавухай пьянай.
Дачку нам сваю аддай,
Князю яна люба.
Шчасця маладым жадай,
Павядзём да шлюба!
Ой не любы ёй той князь, не глядзелi б вочы,
Яна плакала, малiлась, Божаньку усе ночы.
Ой не люб ёй гэты князь, пажалей жа мацi,
Як жа з iм жыццё пражыць, жыць i не кахацi.
Пад вянец яе вядуць,
З князям, супастатам.
Слёзы горкiя бягуць,
У чым жа вiнавата?
I правмовiла кнзёуна, не бываць такому,
Лепей душачку аддам, Богу я святому.
Праклiналi род сваты, бацькi сваю дочку,
Ды i выгналi яе, голенькую у ночку.
Колькi ж яна нацярпелась,
Колькi слёз пралiла.
Мо каханнем сэрдца грэлась,
Душа не застыла.
Абвянчалася з каханым,
Яна цёмнай ночкай.
Нарадзiуся сын жаданы,
Ну а потым дочка.
I ад гэтай вось князёуны,
Род мой i вядзецца.
Мы кахаем толькi сэрдцам,
Покуль яно бьецца.
2013-01-15
Белорусский язык (белор. беларуская мова)
ці я нешта забылася?