| Пред. 
  | Просмотр работы: | След. 
  | 
 29 октября
 29 октября ’2025   
 15:43
 15:43
 
Просмотров: 
22
 
 
 Жыццё па рознаму трывае:
Сяброў мы самі выбіраем
З нагоды ж мудрасці свае,
Суседзяў нам Гасподзь дае.
Аб гэтым маю вам сказаць:
На Бога грэх нам крыўдаваць.
Бо ў пэўны час на злобу дня
Бліжэй – суседзі, чым радня.
Хачу між тым для ўсіх зазначыць
І Бога – Госпада падзячыць,
Што мы жывем на гэтым свеце,
А побач з намі ёсць суседзі,
Радня, калегі па пяру,
Як дар асобе і нутру.
Суседзі нашае краіны
Расея, Польшча, Україна,
Літва і Латвія пад час
Былі па рознаму  да нас…
Мы ўсе адметныя па духу,
Па тэмпераменту і руху
Жывем пад час між тых дарог
На той зямлі, што, даў нам Бог.
Ды трэба жыць, і трэба ладзіць,
Не крыўдаваць, а шчыра дзячыць.
У шчасці побач і ў бядзе,
Лепш на застоллі, чымсь судзе.
Праз дыпламатыі асновы
Павінны ўсе зрабіць высновы,
Што лепей мір, а не вайна,
І ў чыстым небе цішыня…
Як цяжка можна памыліцца
І стратэгічна праваліцца,
Сяброў шукаючы за морам.
То не сябры, хутчэй партнёры.
І спадарожнікі пад час,
Пры тым далёкія ад нас.
Дарэмна цешыць марай дух,
Што новы сябар лепш за двух
Былых суседзяў сябрукоў,
Што даў Гасподзь з пакон вякоў…
Той пасябруе з цэлым светам,
Хто здольны мірна жыць з суседам…
Голосование:
Суммарный балл: 0
Проголосовало пользователей: 0
Балл суточного голосования: 0
Проголосовало пользователей: 0
 
Голосовать могут только зарегистрированные пользователи
  Вас также могут заинтересовать работы:
            
            
Отзывы:
Оставлять отзывы могут только зарегистрированные пользователи