Мне не забыцца песні
Той даўняе вясны:
На Мурамскай дарожцы
Стаялі тры сасны...
Цяпер магу прызнацца,
Тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай
Не мог я параўнаць.
Александрына!
Цяпер прыйшла зіма...
Александрына!
Шукаю я - няма!
Александрына!
I з песняй ты цвіла...
Александрына!
Якою ты была!
Сказаць, што васілёчак,
Дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея -
Сцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак...
Ды ўсіх жа мала іх!
Такою ты здалася
ў семнаццаць год маіх.
Александрына!
Цяпер прыйшла зіма...
Александрына!
Шукаю я - няма!
Александрына!
I з песняй ты цвіла...
Александрына!
Якою ты была!